Як мінімум шэсць суддзяў звольніліся, а многія іншыя проста адмовіліся рэгістраваць так званыя аднаполыя «шлюбы» у штаце Паўночная Караліна, паведамляюць амерыканскія СМІ.

У пачатку кастрычніка 2014 года федэральны суд прызнаў антыканстытуцыйным тое, што ў Паўночнай Караліне толькі шлюбы паміж мужчынай і жанчынай лічацца сапраўднымі. Такім чынам суддзі мясцовых грамадзянскіх судоў мусілі пачаць выконваць пастанову вышэйшай інстанцыі — абвяшчаць сужэнцамі людзей аднаго полу.

Аднак выконваць пастанову адмаўляюцца суддзі мясцовыхсудоў.

Менш чым за 20 дзён звольніліся шэсць суддзяў, якія заявілі, што іх хрысціянскія перакананні не дазваляюць ім абвяшчаць шлюбам тое, што ім не з'яўляецца.

«Я мусіў зрабіць гэта, бо гэта было пытаннем сумлення. Заключаць такія саюзы будзе парушэннем запаветаў Госпада, таму я не магу гэтага рабіць», — сказаў, напрыклад, суддзя Біл Сцівенсан.

Суддзя Гейл Мірык зазначыла, што яна выконвала свае абавязкі бесстаронне. Але ў дадзеным выпадку парушаецца свабода веравызнання, бо ад яе патрабуюць ісці супраць сваіх перакананняў.

«Каб працаваць далей, я мусіла б здрадзіць таму, у што я веру», — сказала суддзя.

Іншыя суддзі не сышлі ў адстаўку, але заявілі, што проста адмаўляюцца рэгістраваць аднаполыя «шлюбы». Гэта можа прывесці да іх звальнення.

Сябры Рэспубліканскай партыі ў сенаце Паўночнай Караліны прапануюць дазволіць дзяржаўным служачым не ўдзельнічаць у рэгістрацыі такіх «шлюбаў», калі гэта супярэчыць іх рэлігійным перакананням.

«Прымушаць суддзю выбіраць паміж сваім правам на рэлігійную свабоду і працоўным месцам — гэта проста недапушчальна», — заявіў рэспубліканец Філ Бергер.

Каталіцкая Царква, усе кананічныя Праваслаўныя Цэрквы і многія пратэстанцкія дэнамінацыі вызнаюць шлюбам толькі саюз мужчыны і жанчыны. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?