Брытанская газета Daily Mail назвала імя марпеха, які застрэліў «тэрарыста нумар адзін» Усаму бен Ладэна. Пра гэта яна напісала ў сераду, 5 лістапада.

Газета паведамляе, што 38-гадовага марскога пехацінца завуць Роб О'Ніл.

Раскрыць сваё імя ён вырашыў пасля таго, як пазбавіўся права на атрыманне сацыяльных ільгот пасля звальнення са спецназу. Ён праслужыў 16 гадоў замест неабходных для іх 20.

О'Ніл нарадзіўся і вырас у амерыканскім горадзе Б'ют, штат Мантана. Ён прыняў рашэнне стаць «марскім коцікам», як распавёў яго бацька, пасля выпадку, калі на паляванне з ім і сынам пайшоў адзін са спецназаўцаў.

«Мы чакалі, што з намі будзе нехта ростам амаль пад два метры, які можа голымі рукамі падняць дом. А гэта ўсяго толькі быў звычайны хлопец. І тады Роб сказаў, што калі гэты хлопец можа быць марпехам, то і ён таксама можа ім стаць». Аднак сам Роб распавёў, што пайшоў у спецназ з-за няшчаснага кахання.

За 16 гадоў службы ў спецназе О'Ніл прыняў удзел у аперацыях у Іраку і Афганістане. За свой тэрмін ён выканаў больш за 400 баявых задач.

О'Ніла уганаравалі спецыяльнай узнагародай за тое, што 2 мая 2011 года ён застрэліў «тэрарыста нумар адзін» Усаму бен Ладэна. О'Ніл тры разы стрэліў яму ў галаву.

Усама бен Ладэн — былы лідар тэрарыстычнай арганізацыі «Аль-Каіда» і адказны за тэрарыстычную атаку 11 верасня 2001 года ў Нью-Ёрку.

Першае інтэрв'ю з чалавекам, які застрэліў бен Ладэна, амерыканскі тэлеканал Fox News меў намер паказаць у эфіры ў ноч з 11 па 12 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?