Беларуская чыгунка павялічыла колькасць цягнікоў міжрэгіянальных ліній на гэтыя выхадныя дні, паведамілі БелаПАН у прэс-службе БЧ. 

Усяго з 6 па 9 лістапада па Беларускай чыгунцы будзе курсіраваць 26 дадатковых цягнікоў міжрэгіянальных ліній. 

6 лістапада дадатковыя цягнікі накіроўваюцца па маршрутах Мінск — Брэст, Мінск — Гомель, Мінск — Полацк, Віцебск — Магілёў. 

На 7 лістапада прызначаны дадатковыя цягнікі № 666 Брэст — Мінск, № 638 Мінск — Гомель, № 637 Гомель — Мінск; на 8 лістапада — цягнік № 688 Магілёў — Брэст; на 9 лістапада цягнікі — № 696 Брэст — Мінск, № 688 Магілёў — Мінск, № 638 Мінск — Гомель, № 637 Гомель — Мінск, № 693 Полацк — Мінск, № 694 Мінск — Полацк. 

Больш падрабязную інфармацыю аб часе адпраўлення прызначаных дадатковых цягнікоў можна атрымаць на сайце БЧ, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?