Ёсць тэмы, якія «Наша Ніва» ды іншыя беларускамоўныя СМІ асвятляюць замала, бо так павялося з каланіяльных часоў. Важна, каб на іх па-беларуску пачалі пісаць больш.
Запрашаем аўтараў, якія могуць рэгулярна пісаць у «Нашу Ніву» на наступныя тэмы:
— беларуская мова: цікавыя выпадкі,
— здароўе,
— аўтамабілі і тэхніка,
— трэнды і моды моладзі (кавярні, адзенне, звычкі, тусоўкі).
(Або іншыя, калі Вы дакажаце, што яны важныя і што можаце крута пра іх пісаць.)
Мы запрашаем аўтараў не ў штат, а для супрацоўніцтва на ганарарнай аснове. Ганарары высокія. Супраца з «Нашай Нівай» гарантуе прафесійны рост, новыя кантакты і далягляды.
Перавагу будзем аддаваць спецыялістам у дадзенай галіне. Але галоўнае не гэта, а ўменне бачыць цікавае, новае ў той ці іншай сферы, лавіць інфармацыйныя нагоды, і ясна, добра пісаць. Мы шукаем не журналістаў-рэпарцёраў, а проста аўтараў, якія адсочваюць дадзеныя тэмы, цікавяцца імі, шмат пра гэта ведаюць.
Прапановы дасылайце на [email protected]. Калі вы ніколі раней не пісалі ў «Нашу Ніву», Вам трэба разам з інфармацыяй пра сябе даслаць мінімум тры кароткія (не больш за 2000 знакаў з прабеламі) нататкі на выбраную Вамі тэматыку. Да іх, пры патрэбе, далучыць ілюстрацыі — зробленыя Вамі або з інтэрнэту. Лісты пазначайце «Падпрацоўка ў «Нашай Ніве».
Нагадваем, што з прычыны вялікага аб'ёму пошты мы не зможам адказаць усім, хто да нас звернецца.





