У салігорскую міліцыю 1 лістапада звярнуўся індывідуальны прадпрымальнік. Увечары ён пакінуў аўтамабіль МАЗ 54323 каля платнай стаянкі па вуліцы Чыгуначнай. Але машына адтуль знікла. МАЗ знайшоўся на аўтобуснай пляцоўцы каля аўтавакзала.
Як паведамляе прэс-служба мінскай абласной міліцыі, угоншчыкамі былі некалькі падлеткаў. Гэта школьнікі 9-га і 10-га класаў школы Салігорска і Старобінскай вячэрняй школы, а таксама навучэнец Мінскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа. Трох хлопцаў міліцыянты затрымалі ўначы, а чацвёртага шукаюць.
Праз нейкі час стала вядома, што акрамя ўгону МАЗа падлеткі пашкодзілі «Сітраен», які стаяў на неахоўнай стаянцы. На хлопцаў пачалі крымінальную справу.
0
0
0
0
0
0