Старшыня савета дырэктароў холдынгу «Газпром-Медыя» Міхаіл Лесін дапусціў магчымасць адстаўкі галоўнага рэдактара «Рэха Масквы» Аляксея Венядзіктава.

Як распавёў Лесін РБК, звальненне журналіста «Рэха Масквы» Аляксандра Плюшчава — справа вырашаная. Калі галоўны рэдактар «Рэха Масквы» не пагодзіцца з сыходам журналіста, гэта, «цалкам магчыма», скончыцца адстаўкай самога Венядзіктава, заявіў Лесін.

Ён не стаў меркаваць, які артыкул працоўнага заканадаўства можа быць выкарыстана ў гэтым выпадку — «гэта юрысты разбяруцца», сказаў ён.

Па словах Лесіна, ён абмяркоўваў звальненне Плюшчава з Венядзіктавым напярэдадні ўвечары, галоўны рэдактар «пагадзіўся з тым, што ўчынак [Плюшчава] амаральны» (верагодна, маецца на ўвазе саркастычны пост журналіста ў Твітэры з нагоды смерці сына кіраўніка адміністрацыі Пуціна). Кіраўнік «Газпром-Медыя» паведаміў Венядзіктаву, што калі той сам не прыме рашэнне аб звальненні, то гэта зробіць савет дырэктароў.

Раней сёння Венядзіктаў заявіў РБК, што не падпісваў загад аб звальненні Плюшчава.

Што тычыцца паведамлення з нагоды смерці старэйшага сына кіраўніка крамлёўскай адміністрацыі Сяргея Іванова, Аляксандра Іванова, то пост на гэтую тэму з'явіўся ў «твітары» Плюшчава ў мінулую сераду. Праз некаторы час ён выдаліў гэты запіс. «Прашу прабачэння ў тых, каго пакрыўдзіла форма майго пытання пра загінулага Аляксандра Іванова. Твіт прыбраў», — напісаў ён ў сваім мікраблогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?