На працягу дня адбылося 26 баявых сутыкненняў сіл АТА з тэрарыстамі, загінулі трое ўкраінскіх вайскоўцаў, паведамляе прэс-цэнтр АТА ў Facebook.
«Пачынаючы ад 10.15 у Данецкім аэрапорце працягваецца абстрэл нашых пазіцый са стралковай зброі і АГС. Ад 14.30 баевікі ўжываюць 100-міліметровыя супрацьтанкавыя гарматы МТ-12 «Рапіра», вядуць прыцэльны агонь па сілах АТА. Агнём у адказ мы знішчаем агнявыя пункты баевікоў.
У баі гераічна загінуў воін-дэсантнік Мікалаеўскай брыгады», — гаворыцца ў паведамленні.
«Загінуў сёння адзін з абаронцаў аэрапорта, «Север», 18 гадоў. Нядаўна яго фотаздымак абляцеў усе СМІ і сацсеткі, а цяпер яго не стала», — пішуць на ўкраінскіх старонках ў Facebook.
У той жа час, прадстаўнік Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра СНБА Андрэй Лысенка, паведамляе, што з абодвух бакоў прымяняюцца мінамётна-артылерыйскія сродкі.
Складаная сітуацыя назіраецца ў раёне населенага пункта Нікішына і недалёка ад трасы на Бахмутку. Там баевікі неаднаразова абстралялі ўкраінскія пазіцыі, у тым ліку пантонна-маставую пераправу праз Северскі Данец.
«За дзень у 26 агнявых сутыкненнях з баевікамі пацярпелі сямёра ўкраінскіх вайскоўцаў, трое з іх атрымалі смяротныя раненні», — адзначае прэс-цэнтр АТА.