У Фаніпалі (Мінская вобласць) на чыгуначнай цыстэрне знайшлі школьніка, якога ўдарыла токам.

Як паведамляе прэс-служба МНС, 7 лістапада ў 21.39 паступіла паведамленне аб знаходжанні на чыгуначнай цыстэрне чалавека, якога ўдарыла электрычным токам, на чыгуначнай станцыі ў Фаніпалі Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.

Калі ратавальнікі прыбылі на месца, дзевяцікласнік адной з мясцовых школ ляжаў на цыстэрне, быў у прытомнасці. Таварны цягнік, сфармаваны з 13 парожніх вагонаў, стаяў на запасным шляху. Работнікі чыгуначнай станцыі адключылі напружанне кантактнай лініі, пасля чаго супрацоўнікі МНС з выкарыстаннем трохкаленных лесвіц і насілак спусцілі пацярпелага на зямлю.

Па дадзеных МНС, малады чалавек з папярэднім дыягназам «апёкі рук, ног, паражэнне электрычным токам» шпіталізаваны ў Дзяржынскую цэнтральную раённую бальніцу. Медыкі ацэньваюць яго стан як цяжкі. Абставіны інцыдэнта высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?