Музыкаў гродзенскага гурту Dzieciuki затрымалі ў Заслаўі, дзе яны здымалі кліп.

«Нас зараз вязуць у РУУС Заслаўя. Затрымалі ўсіх музыкаў ды тых, хто дапамагаў нам у працы над кліпам, у тым ліку гісторыка Ігара Мельнікава. Усіх пасадзілі ў аўтазак, у любым момант могуць забраць тэлефон», – паведаміў адразу пасля затрымання вакаліст Dzieciuki Алесь Дзянісаў.

На дадзены момант усе ўдзельнікі здымак адпушчаныя з міліцыі. Пра гэта Алесь Дзянісаў паведаміў БелаПАН

Усяго, паводле яго слоў, было затрымана 18 чалавек. Міліцыянты палічылі здымкі кліпа (якія, дарэчы, праходзілі ў полі і нікому не заміналі) за несанкцыянаванае шэсце. Затрымалі на той падставе, што ніякіх дазваляльных папераў музыкі не мелі. Дазвол на здымкі неабходна было атрымаць у Заслаўі.

Музыкі здымалі кліп на песню «Хлопцы-балахоўцы» з свайго альбому «Гарадзенскі гармідар». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?