У матчы 30-га тура чэмпіянату Беларусі «Дняпро» прайграў «Мінску» (0:2).

«Дняпро» адстае ад брэсцкага «Дынама», што ідзе на 11-м месцы, на 8 ачкоў і такім чынам у любым выпадку зойме апошняе месца ў чэмпіянаце вышэйшай лігі.

Кур'ёзны аўтагол футбаліста «Дняпра»

Пуцёўкі ў вышэйшую лігу, у якім у наступным годзе павінны ўзяць 14 камандаў, заваявалі «Граніт» і «Славія».

На 3-е месца, якое будзе гуляць у стыкавых матчах, прэтэндуюць, «Віцебск», «Смаргонь» і «Іслач».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0