На вуліцах Прагі з'явіліся білборды з лідарам крымскіх татараў Мустафой Джамілевым, які папракае прэзідэнта Чэхіі Мілаша Земана.

Пад фота былога старшыні крымскага Меджліса прыводзіцца яго цытата, дзе Джамілеў папракае чэшскага лідэра за заклік змірыцца з акупацыяй Крыма.

«За выраз нязгоды з савецкай акупацыяй Чэхаславакіі ў 1968 годзе я адседзеў у турме тры гады. Цяпер прэзідэнт Чэхіі заклікае змірыцца з анексіяй Крыма Расіяй», — напісана на білбордах.

Паводле сведчанняў відавочцаў, пяць плакатаў і адзін электронны экран размешчаныя ў бачных месцах горада.

Земан з'яўляецца адным з найбольш па-прарасейску настроеных кіраўнікоў дзяржаў у Еўрасаюзе. Ён вядомы тым, што называў падзеі ў Украіне «грамадзянскай вайной», а Майдан — «логавам бандэраўцаў».

Акрамя таго, ён адмаўляе факт расійскага ўварвання ў Украіну. Мясцовыя СМІ паведамлялі, што ён атрымліваў прэферэнцыі ад бізнэсу, набліжанага да Пуціна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?