Па запрашэнні кансалтынгавай групы «Максімум» магістр «Што?Дзе? Калі?» ўжо наведваў беларускую сталіцу. Паташоў выступаў са сваім унікальным трэнінгам, прысвечаным прыняццю рашэнняў у бізнэсе і кіраванні. Але курс настолькі запатрабавальны, што вядомы ўдзельнік інтэлектуальнага клуба выступіць для беларускай аўдыторыі яшчэ раз.

Матэматык і маркетолаг Максім Паташоў не толькі трохразовы ўладальнік прыза «Крыштальная сава». Ён яшчэ прэзідэнт федэрацыі спартыўнага брыджа Расіі, кіраўнічы партнёр «R & P Consulting». Раней расійскі бізнэс-трэнер працаваў топ-менеджарам шэрагу буйных кампаній, у тым «Лабараторыі Касперскага» і Росгосстраху».

Трэнінг Паташова асабліва карысны для тых, каму даводзіцца знаходзіць інавацыйныя рашэнні праблем, быць асноўным звяном у стратэгіі прадпрыемства.

На думку інтэлектуала, галоўная праблема ў тым, што і для асобных людзей і для кампаніі рашэнні часцяком прымаюцца наўгад. У выніку яны аказваюцца неэфектыўнымі, і ў аналагічных форс-мажорных сітуацыях кіраўнікі наступаюць на тыя самыя граблі.

Кожнаму маркетолагу ці мэнеджару трэба авалодаць тэорыяй таго вернага алгарытму, які вядзе да правільнага выніку. Каб добра прадаваць свой прадукт, Паташоў раіць не толькі добра засвоіць як прымаюцца рашэнні, але і прааналізаваць магчымыя матывацыі і мадэлі паводзінаў партнераў.

Толькі пасля гэтага шматбаковага аналіза кліента варта выбудоўваць маркетынгавую стратэгію, дзе вашыя дзеянні адпавядаюць чаканням пакупніка.

Паташоў у сваіх трэнінгах і ўласным досведам паказвае, што мозг трэба падтрымліваць у тонусе. Толькі пастаянная рэфлексія ўласных памылак, інтэлектуальнае самаўдасканаленне і спорт дапамогуць дзелавому чалавеку трымацца на плаву і развіваць свой патэнцыял. Логіка і пазітыўны досвед — вось галоўныя інструментарыі кіраўніка.

16 снежня Паташоў выступіць у Мінску, а 17 снежня ўпершыню наведае Віцебск.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?