У Беларусі ў бліжэйшыя суткі, 10 лістапада, будзе воблачна з праясненнямі.
Месцамі на тэрыторыі краіны пройдуць невялікія дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў большасці раёнаў чакаецца туман. Вецер будзе паўднёва-ўсходні слабы.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 2—8 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 7-13 градусаў.





