fcbate.by

fcbate.by

У матчы 30-га туру чэмпіянату краіны па футболе БАТЭ разграміў на сваім полі наваполацкі «Нафтан» з лікам 4:0 (Гардзяйчук, 24, Радзівонаў, 26, 72, Карніцкі, 40) і датэрмінова заваяваў залатыя медалі першынства краіны па футболе.

Гэта 11-е чэмпіёнства клуба наогул і дзявятае запар (1999, 2002, 2006—2014).

Мінскае «Дынама» сёння прайграла ў Жодзіне «Тарпеда-БелАЗу» з лікам 1:2 і заваюе сярэбраныя медалі.

Пасля 30-ці тураў: БАТЭ – 67, Дынама Мінск – 60, Шахцёр – 48, Тарпеда-БелАЗ – 46, Нафтан – 42, Гомель – 35…

Да канца чэмпіянату засталося правесці два туры (23 і 29 лістапада).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0