delfi.ee
У Эстоніі пачаліся штабныя вучэнні сіл хуткага рэагавання НАТА Trident Juncture.
Аб гэтым паведамляецца 9 лістапада на сайце Галоўнага штаба Сіл абароны краіны.
Паводле сцэнарыя вучэнняў, у Эстонію ўрываецца армія «варожа настроенай дзяржавы», пасля чаго Эстонія абвяшчае ваеннае становішча і НАТА адпраўляе туды сілы хуткага рэагавання.
У манеўрах прымуць удзел амаль 1,5 тысячы ваенных і грамадзянскіх спецыялістаў з дваццаці краін - членаў НАТО.
6 лістапада ў Літве пачаліся вучэнні НАТА «Жалезны меч 2014» (Iron Sword), у якіх прымаюць удзел больш за 2,5 тысячы вайскоўцаў з дзевяці краін НАТА. Як распавёў камандуючы ўзброенымі сіламі Літвы генерал-маёр Ёнас Жукас, пасля саміту альянсу ва Уэльсе «абмяркоўваюцца розныя меры, частка з якіх звязана з узмацненнем бяспекі ва Усходняй Еўропе, у тым ліку пашырэнне прысутнасці сіл НАТА і колькасці сумесных вучэнняў у нашым рэгіёне».





