Галівудская актрыса абураная тым, што глянцавыя выданні заўжды павялічваюць яе невялікія грудзі.

І зорка «Піратаў Карыбскага мора» наўмысна знялася топлес для выдання «Interview». Такім чынам Кіра вырашыла выказаць пратэст супраць выкарыстання фоташопу для яе грудзей.

«Маё цела змянялі пры дапамозе фотарэдактараў так шмат разоў і па розных прычынах, ці то для глянцу альбо постара фільма. Гэтым разам я пагадзілася на здымкі топлес, але пры ўмове, што мой бюст не будзе апрацаваны альбо павялічаны»,

— заявіла Найтлі.

На думку актрысы, прыйшоў час знішчаць завышаныя патрабаванні грамадства да паняцця прыгажосці. У прыватнасці, Кіра выступае за натуральнасць.

«Сёння жаночае цела з’яўляецца полем бітвы. І вялікая віна ляжыць на фатографах глянцавых выданняў, якія змяняюць знешнасць вядомых асоб на свой погляд», — адзначыла яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?