Брытанскі медыярэгулятар «Ofcom» абвінаваціў расійскі тэлеканал «Russia Today» у неаб'ектыўным асвятленні падзей у Украіне і прыгразіў пазбаўленнем ліцэнзіі на вяшчанне.
Пра гэта ў панядзелак, 10 лістапада, напісала газета «The Guardian».
Па словах рэгулятара, тэлеканал «Russia Today», або RT, прадузята асвятляў падзеі ва Украіне, прадстаўляючы ў асноўным прарасійскую пазіцыю. Пазіцыі Украіны і іншых краін былі праігнараваныя, тым самым гледачы не атрымлівалі аб'ектыўнай інфармацыи.
У сакавіку гэтага года было атрымана некалькі скаргаў ад гледачоў RT. Рэгулятар пачаў праверку паводле стандартнай працэдуры і вынес рашэнне, што RT парушыў норму аб аб'ектыўным асвятленні інфармацыі.
Усяго з пачатку вяшчання RT ў Вялікабрытаніі «Ofcom» зафіксаваў дзесяць выпадкаў парушэння правілаў рознага роду. Яны датычацца як аб'ёму рэкламы, так і аб'ектыўнасці і графічнага кантэнту. У прыватнасці, RT неаб'ектыўна асвятляў вайну ў Сірыі і падзеі ў Лівіі.