У Міністэрстве юстыцыі Украіны паведамляюць, што пад першую хвалю люстрацыі трапілі 354 чалавекі.
«Будуць звольненыя ўсе чыноўнікі, якія ў сукупнасці больш за год займалі кіруючыя пасады пры рэжыме Януковіча, або не прайшлі маёмасную праверку», — паведамляюць у міністэрстве.
Пад першую хвалю люстрацыі ўжо трапілі кіраўнікі сілавых структур, СБУ, Генпракуратуры, губернатары, міністры і іх намеснікі, якія займалі адпаведныя пасады з 25 лютага 2010 года па 22 лютага 2014 г.