Суд Паўднёвай Карэі прысудзіў капітана парома «Севол» 69-гадовага Лі Чжун Сока да 36 гадоў пазбаўлення волі.

Паром «Севол» з 476 пасажырамі на борце, большасць з якіх — школьнікі, затануў ля ўзбярэжжа Паўднёвай Карэі 16 красавіка.

Ахвярамі трагедыі сталі 295 чалавек, дзевяць чалавек да гэтага часу лічацца зніклымі без вестак.

Капітан парома абвінавачваўся ў забойстве па неасцярожнасці з прычыны злачыннай нядбайнасці. Пракуроры патрабавалі для яго смяротнага пакарання, але суд змякчыў прысуд.

Суд таксама прысудзіў да 30 гадоў пазбаўлення волі галоўнага інжынера судна — яго прызналі вінаватым у неаказанні дапамогі двум параненым членам экіпажа, што прывяло да іх смерці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?