Узброеныя сілы Турцыі афіцыйна забаранілі глядзець курсантам ваенна-навучальных установаў папулярны сэрыял «Гульня прэстолаў», паведаміла турэцкая газэта Cumhuriyet на мінулым тыдні.

Забарона звязаная са сцэнамі сэксу і гвалту, якія даволі часта сустракаюцца ў тэлеэкраінізацыі раманаў Джорджа Марціна пра жорскую грамадзянскую вайну ў фантастычным свеце.

Аднак інтэрнэт- выданне inquisitr.com адзначае, што адначасова ад афіцэраў турэцкай арміі патрабуюць вывучаць Каран, а новыя абмежаванні, якія накладаюцца на вайскоўцаў, маюць за галоўную мэту паставіць іх пад кантроль ісламістаў.

З 1920-х гадоў турэцкія армейскія колы былі найбольш прагрэсіўнай і антыісламісцкай сілай у краіне, якую генералы і афіцэры будавалі па заходніх лекалах.

Аднак пасля прыходу да ўлады ў 2003 годзе так званых стрыманых ісламістаў на чале з прэзідэнтам Рэджэпам Таіпам Эрдаганам, цывільныя ўлады намагаюцца пазбавіць армію яе былога ўплыву на палітыку і самастойнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?