Аляксандр Лукашэнка заслухае сёння даклад урада, Нацыянальнага банка, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама аб рабоце эканомікі за мінулы перыяд 2014 года, ацэнцы вынікаў года і праектах прагнозу, бюджэту і грашова-крэдытнай палітыкі на 2015 год.

Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Плануецца, што кіраўніку дзяржавы, у прыватнасці, паведамяць аб развіцці рэальнага сектара беларускай эканомікі, шляхах пераадолення негатыўных тэндэнцый і прапановах па забеспячэнні збалансаванага развіцця Беларусі ў 2015 годзе. У цэнтры ўвагі таксама будуць пытанні выканання ў 2014 годзе рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, падатковай палітыкі і фарміравання рэспубліканскага бюджэту на 2015 год. Акрамя таго, Лукашэнку праінфармуюць аб выкананні Асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2014 год і адпаведным праекце на 2015 год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?