Барысаўскім раённым аддзелам СК заведзена крымінальная справа па ч. 3 арт. 328 Крымінальнага кодэкса (незаконны абарот асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва з мэтай збыту), паведамляе сайт Следчага камітэта.

У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі АНіПТЛ Барысаўскага раёна затрыманы 19-гадовы непрацуючы мінчанін. Падчас агляду яго аўтамабіля выяўлена 200 грамаў рэагента асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва альфа-PVP. Акрамя таго, пры правядзенні далейшых праверачных мерапрыемстваў яшчэ 200 грамаў аналагічнага рэчыва было знойдзена ў схованцы ў Смалявіцкім раёне. Малады чалавек меў намер забраць яго з мэтай далейшага збыту.

Падазраваны затрыманы, раней да крымінальнай адказнасці ён не прыцягваўся. Цяпер з ім працуюць следчыя.

У сувязі з цяжкасцю здзейсненага злачынства, вырашаецца пытанне аб ужыванні да падазраванага меры стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0