Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што ўрад і Нацыянальны банк выкарыстоўвалі не ўсе рэзервы для выкаранення застарэлых праблем у эканоміцы.

Пра гэта ён заявіў сёння пры справаздачы ўрада, Нацыянальнага банка аб рабоце эканомікі за 2014 і прагнозе на 2015 год.

«Прыйшоў час разабрацца, наколькі эфектыўнымі аказаліся прынятыя ўрадам і Нацыянальным банкам меры. Ці ўсё зроблена ў цэнтры і на месцах, каб вынікі адпавядалі вызначаным? Ці ўсё рэзервы выкарыстаныя? — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Мяркую, не. Даклады, якія ляжаць у мяне на стале, паказваюць, што ў пасіве — многія застарэлыя болькі і нявырашаныя праблемы».

У прыватнасці, значнымі застаюцца запасы гатовай прадукцыі на складах, зніжаецца экспарт, пагаршаецца фінансавы стан прадпрыемстваў, павольнымі тэмпамі вядзецца мадэрнізацыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?