Сярэдні заробак малодшага афіцэра Войска Польскага ў мінулым, 2013 годзе, складаў 5470 злотых — па сярэднім курсе за той год гэта было прыкладна 1800 даляраў. Па польскіх мерках гэта не супершмат, але на палову больш, чым сярэдняя зарплата па краіне. Да таго ж, вайскоўцы, незалежна ад звання, не плацяць адлічэнняў у пенсійны фонд і фонд сацабароны, гэта ім пакрывае дзяржава. Таму «заробак чыстымі» ў лейтэнантаў і капітанаў, лічы, удвая большы, чым сярэдні ў іншых катэгорый работнікаў.

Сярэдні заробак старшага афіцэра складае каля 2500 даляраў.

На генеральскіх пасадах сярэдні заробак сягае 4600 даляраў.

Заробак кантрактніка-радавога ў Польшчы складае каля 1020 даляраў.

Прапаршчыкі зарабляюць у сярэднім 4326 злотых, або 1430 даляраў.

Цывільны, абслугоўваючы персанал у войску зарабляе ў сярэднім 1090 даляраў. Прычым цывільныя робяць выплаты ў пенсійны фонд, у адрозненне ад прафесійных вайскоўцаў.

Усе гэтыя звесткі вынікаюць са статыстыкі Дзяржаўнага скарбу.

Польшча, як і іншыя краіны Цэнтральнай Еўропы, рэагуе на змену сітуацыі ў рэгіёне пасля агрэсіі Расіі ва Украіне. Як мяркуецца, вайсковыя выдаткі ў краіне істотна вырастуць, пачынаючы ад 2015 года. Адначасова частка войскаў перадыслакуецца ва ўсходнія рэгіёны краіны. Беларусь палякамі разглядаецца як патэнцыйны праціўнік, бо Варшава лічыць спецслужбы і армію РБ на сёння цалкам падпарадкаванымі Маскве.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?