Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў сёння падчас справаздачы ўрада, Нацыянальнага банка аб рабоце эканомікі за 2014 і прагнозе на 2015 год.

Лукашэнка звярнуў увагу на значныя запасы гатовай прадукцыі на складах прамысловых прадпрыемстваў. «Прычым яны не толькі вышэй за ўстаноўлены самім урадам нарматыў, але і ўзровень далёка не самага паспяховага мінулага года. У чым справа? Я катэгарычна забараняю працы на склад! Я не прымушаў вас гнаць аб'ёмы. Галоўнае — продажы і даходы ад гэтых продажаў!» — сказаў ён.

«Штогод гаворым аб дыверсіфікацыі, а экспартныя патокі па-ранейшаму сканцэнтраваны на традыцыйных рынках, перш за ўсё Расіі, Украіны і Казахстана. Менавіта таму нават невялікія праблемы, якія ўзнікаюць на гэтых рынках, адразу выклікаюць цяжкасці і ў нас», — заўважыў Лукашэнка.

Ён таксама звярнуў увагу таксама на павольныя тэмпы і невысокую эфектыўнасць мадэрнізацыі вытворчасці. Паводле яго слоў, пра гэта сведчаць шматлікія факты правалаў у дрэваапрацоўцы, лёгкай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і іншых галінах. «Пра гэта мы неаднаразова казалі, але значных зрухаў пакуль няма. Гэта вельмі сур'ёзны мінус у рабоце ўрада. Гэта, калі хочаце, стратэгічны пралік! Пытанне: калі пазбавімся ад такой кепскай практыкі?».

«Адразу заўважу, што апраўданні, спасылкі на неспрыяльныя знешнія фактары як «капрызы надвор'я» не прымаюцца. Яны заўсёды былі і будуць.

І, дарэчы, мы планавалі сваю працу ў гэтым годзе, улічваючы гэтыя неспрыяльныя ўмовы. Нам трэба працаваць у любых умовах і дасягаць вынікаў, аператыўна рэагаваць на змены кан'юнктуры і прымаць рашэнні неадкладна. Занадта хутка змяняецца свет, і мы не павінны несці страты ад няспрытнасць і нерашучасці», — падкрэсліў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?