Намеснік міністра замежных спраў Расіі Грыгорый Карасін заявіў, што ўвесці адзіную ўязную візу ў рамках Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі будзе дастаткова складана, аднак зрабіць гэта трэба.

«Міністэрства замежных спраў Расіі сумесна з Федэральнай міграцыйнай службай і іншымі ведамствамі прапрацоўваюць пытанні стварэння адзінай візавай прасторы», — паведаміў Карасін.

Па словах намесніка кіраўніка МЗС Расіі, гэта «надзвычай важнае, комплекснае пытанне, але яго трэба будзе вырашыць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?