З пачатку года спажывецкія цэны Беларусі выраслі на 14,8%. У кастрычніку інфляцыя склала 1,2%.

Найбольшы ўплыў на кастрычніцкую інфляцыю мелі цэны на харчовыя тавары і паслугі. Так, прадукты харчавання падаражэлі на 1,2% (з пачатку года — на 16,3%), платныя паслугі для насельніцтва — на 2,5% (на 22,6%). Тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі ў кастрычніку выраслі на 7,2% (з пачатку года — на 30,1%). 

Першапачаткова ўрад прагназаваў зніжэнне інфляцыі ў 2014 годзе да 11% (з 16,5% — у 2013-м). Аднак, як прызнаў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, выступаючы 10 лістапада ў Палаце прадстаўнікоў, рост спажывецкіх цэн складаецца на больш высокім узроўні. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?