Чарговую спробу давання хабару прадухілілі ў аўтадарожным пункце пропуску «Новая Гута» супрацоўнікі Гомельскай мытні. 

Пры правядзенні мытнага кантролю рэйсавага аўтобуса «Неаплан», які рухаўся з Мікалаева ў Мінск, грамадзяніну Беларусі было прапанавана задэклараваць тавары. Пасля таго як ён падаў дэкларацыю, у пашпарце была выяўлена грашовая купюра вартасцю ў 100 долараў ЗША. У такую суму мужчына ацаніў увоз двух паўлінаў без дазволу ветэрынарнага нагляду Мінсельгасхарча Беларусі. 

Дзеянні грамадзяніна былі расцэненыя інспектарам як хабар службовай асобе мытнага органа за невыкананне сваіх службовых абавязкаў пры правядзенні мытных аперацый у дачыненні транспартнага сродку і тавараў для асабістага карыстання, якія праводзіць грамадзянін. 

Вырашаецца пытанне аб распачынанні крымінальнай справы. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?