Масгарсуд змякчыў да 2 гадоў і 10 месяцаў пакаранне неанацысту Максіму Марцінкевічу, раней асуджанаму на пяць гадоў за распальваньне міжнацыянальнай і рэлігійнай варожасці.
Такім чынам апеляцыйная калегія часткова задаволіла скаргу абароны асуджанага.
Кунцаўскі суд Масквы ў сярэдзіне жніўня прысудзіў Марцінкевіча, вядомага таксама па мянушцы Цясак, да пяці гадоў калоніі строгага рэжыму за тое, што ён размясціў на сваёй старонцы сацсеткі «Укантакце» тры відэаролікі экстрэмісцкага зместу.
У 2005 годзе Марцінкевіч заснаваў ультранацыяналістычную групоўку скінхэдаў «Фармат-18», у назве якой зашыфравана імя Адольфа Гітлера.
У 2010 годзе групоўка была прызнана ў Расіі экстрэмісцкай і забаронена.
Прысуд Кунцаўскага суда стаў для Марцінкевіча ўжо трэцім - раней ён атрымаў два турэмныя тэрміны паводле таго ж артыкула.





