Сітуацыя з недаборам ураджаю грэчкі і прагназаваным прыкметным ростам цэнаў на яе ў Расіі не адаб'ецца на Беларусі.

У гэтым запэўніў сёння журналістаў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Седзін.

Апошнім часам у СМІ стала з'яўляцца інфармацыя з прагнозамі істотнага росту цэнаў на грэчку ў Расіі ў бліжэйшы час.

Па розных ацэнках, цана крупы можа павялічыцца ад 18-20% у верхнім коштавым сегменце і 1,5-2 раз у ніжнім да 4-5 разоў.

Васіль Седзін падкрэсліў, што Беларусь не залежыць ад Расійскай Федэрацыі ў плане паставак грэчкі. «Так, у Расіі чакаецца недабор грэчкі, але для нас, думаю, гэта не стане праблемай, — сказаў ён. — Мы вырашылі гэтую праблему ў 2010 годзе, у гэтым годзе праблем тым больш не будзе».

Па словах намесніка міністра, краіна ўжо на дадзены момант цалкам забяспечана грэчкай. «З улікам леташняга запасу і цяперашняга ўраджаю ў нас ёсць 18 тыс. т грэчкі. Гэта гадавы запас», — падкрэсліў Васіль Седзін. Акрамя таго, да 9 тыс. тон грэчкі будзе імпартавана па выніку года.

«Таму ніякага ажыятажу з грэчкай у нас няма», — сказаў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру