Сфера дзейнасці падазраванага ў шпіянажы для Беларусі жыхара Вільні цалкам не была звязана з сакрэтнасцю, сцвярджае прадстаўнік дзяржаўнага прадпрыемства Oro navigacija Эдмундас Ганусаўскас, у якім працаваў падазраваны.

«Яго сфера дзейнасці не была звязана з сакрэтнасцю. Ён — тэхнік Энергетычнага аддзела. Яго кампетэнцыя — кабелі, сістэмы сувязі, ён выконваў, па сутнасці, абавязкі электрыка — ажыццяўляў праверкі, нагляд, рамонт, таму вельмі дзіўна, што ён мог нешта збіраць або перадаваць», — сказаў у перадачы «Актуальны час» на радыё Žinių radijas Э.Ганусаўскас.

Па дадзеных Літоўскага бюро крымінальнай паліцыі, падазраваны ў сваім кабінеце таемна фатаграфаваў дакументы і перадаваў іх у Галоўнае разведвальнае ўпраўленне Генеральнага штаба ўзброеных сілаў Беларусі. Ганусаўскас сцвярджае, што ў падазраванага нават не было кабінета.

«Перш за ўсё, у яго, як у тэхніка, не было кабінета. Дзе ён гэта рабіў, я нават там не быў — у падвале ёсць памяшканні для тэхнічных работнікаў», — сказаў ён.

Па дадзеных Літоўскага бюро крымінальнай паліцыі, падазраваны збіраў інфармацыю аб грамадзянскай і ваеннай авіяцыі. Па словах супрацоўнікаў, асобнае расследаванне пачата і ў сувязі з дзеяннямі яшчэ аднаго грамадзяніна Літвы, але яно яшчэ не скончана, таму інфармацыя не прадастаўляецца.

Ганусаускас сцвярджае, што для кампаніі Oro navigacija вестка аб падазраваным была нечаканай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?