«11 лістапада каля 13.30 пры правядзенні планавых палётаў у выніку няштатнай сітуацыі адбылася аварыя самалёта Міг-29 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА. Лётчык катапультаваўся», — гаворыцца ў паведамленні на сайце Міністэрства абароны

«Следчая група ГСУ выбыла на месца крушэння самалёта ў Брэсцкай вобласці. Для каардынацыі працы на месца здарэння выбыў таксама першы намеснік Старшыні Следчага камітэта Аляксей Волкаў. Аб ходзе работы будзем дынамічна інфармаваць», — паведаміла ў сваім фэйсбуку прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Пазней яна дадала, што праца па здарэнні ажыццяўляецца ў цесным узаемадзеянні з Міністэрствам абароны Беларусі.

У выніку падзення самалёта пацярпелых і разбурэнняў няма. Пілот, знойдзены сіламі пошукава-выратавальнай каманды, не пацярпеў.

Стала вядома, што самалёт упаў ля вёскі Літва Ляхавіцкага раёна.

Прызначаная камісія ваеннага ведамства для высвятлення прычын таго, што здарылася.

Заведзена крымінальная справа па ч1. арт. 465 КК (парушэнне правілаў палётаў альбо падрыхтоўкі да іх ці іншых правілаў эксплуатацыі вайсковых лятальных апаратаў, што пацягнула смерць чалавека альбо іншыя цяжкія наступствы).

***

Нагадаем, што 30 верасня ў Лідскім раёне пацярпеў крушэнне самалёт Су-25 116-й штурмавой авіяцыйнай базы. Лётчык катапультаваўся. На зямлі пацярпелых і разбурэнняў таксама не было — штурмавік зваліўся ў бязлюднай мясцовасці

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?