У пачатку лістапада ў міліцыю звярнулася 23-гадовая жыхарка сталіцы: натрапіла на махляра. Дзяўчына патлумачыла, што ў абвестках у інтэрнэце выбрала сабе мабільнік для пакупкі.

Скантактавалася з прадаўцом і перавяла на яго рахунак крыху больш за 5 мільёнаў рублёў. Мабільнік паабяцалі перадаць з кіроўцам маршруткі. Аднак у пасылцы аказаўся не дарагі тэлефон, а камень.

«У выніку комплексу аператыўна-вышуковых і іншых мерапрыемстваў супрацоўнікамі Заводскага РУУС Мінска ў шчыльным узаемадзеянні з супрацоўнікамі Наваполацкага ГАУС устаноўлена, што злачынства здзейсніў 17-гадовы студэнт з Наваполацка», — паведамілі ва УСК па Віцебскай вобласці.

Хлопца падазраюць у махлярстве. Следчыя правяраюць яго магчымую датычнасць да іншых падобных спраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?