Больш за ўсё падаражэлі: агародніна — на 32,5%; яйкі — на 2,4%; сыры — на 1,9%; каўбасныя вырабы і вэнджаніна — на 1,5%; макаронныя вырабы — на 1,2%. 

На шэраг прадуктаў цэны знізіліся. На масла жывёльнае — на 0,02%, на цукар — 0,1%, бульбу — на 4,4%, садавіну — на 5,1%. 

Цэны на нехарчовыя тавары ў кастрычніку ў параўнанні з вераснем выраслі на 0,9%, з пачатку года — на 7,1%. Больш за ўсё падаражэлі ў кастрычніку: бензін — на 5%; медыкаменты — на 2,9%; пісьмовыя прылады — на 1%. 

Знізіліся на 0,2% цэны на бытавыя электрапрыборы, веласіпеды і матацыклы. 

Платныя паслугі насельніцтву ў кастрычніку ў параўнанні з вераснем падаражэлі на 2,5%, з пачатку года — на 22,6%. Больш за ўсё цэны выраслі на жыллёва-камунальныя паслугі — на 7,2%, у тым ліку на электразабеспячэнне — на 11%, газазабеспячэнне — на 8,1%, водазабеспячэнне — на 4,8%, тэхабслугоўванне жылых памяшканняў — на 9,4%. Падаражэлі паслугі сувязі на 1,9%, медыцынскія і турыстычныя паслугі — на 1,8%, паслугі канцэртных арганізацый — на 1,4%, бытавыя — на 1,3%. 

Знізіліся на 3,5% цэны на авіябілеты. Чыгуначныя пасажырскія перавозкі патаннелі на 9,4%, санаторна-аздараўленчыя паслугі — на 0,04%.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру