За 10 месяцаў 2014 года ў Беларусі ўчынена 3.487 дарожна-транспартных здарэнняў. Гэта на 6,5% менш, чым за аналагічны перыяд 2013 года. У гэтых аварыях 580 чалавек загінулі (на 16,9% менш) і 3.729 атрымалі раненні (на 6,5% менш), паведамляе ўпраўленне ДАІ МУС. 

Па віне нецвярозых кіроўцаў учынены 392 ДТЗ (-23,3%), у якіх загінулі 68 чалавек (-44,7%), 463 параненыя (-23,8%). 

Па віне кіроўцаў усіх транспартных сродкаў учынены 2.793 ДТЗ, у якіх смяротна траўмаваныя 432 і параненыя 3.163 чалавекі. 

Па віне кіроўцаў без права кіравання транспартнымі сродкамі адбылося 386 ДТЗ, што на 1% менш, чым за такі ж перыяд мінулага года. Аднак вырас цяжар наступстваў такіх аварый. У іх 83 чалавекі загінулі (+10,7%) і 426 атрымалі траўмы (-3,4%). У 167 выпадках (-13%) вадзіцелі знаходзіліся ў стане ап'янення. 

Зарэгістравана 1.329 (-13,7%) уліковых сутыкненняў паміж транспартнымі сродкамі. Сярод іх самыя распаўсюджаныя: сутыкненне на скрыжаванні або паваротах — 387 ДТЗ, лабавое сутыкненне — 245 ДТЗ. 

Дарожных аварый з удзелам пешахода і транспартнага сродку здарылася 1.232 (-4,5%). ДТЗ з удзелам аднаго транспартнага сродку — 799 (+5,7%), сярод іх перакульванне — 467 ДТЗ, наезд на перашкоду — 327 ДТЗ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?