На неабходнасць гэтага кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу сёння ў час даклада ўрада, Нацыянальнага банка, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама аб рабоце эканомікі за мінулы перыяд 2014 года і праектах прагнозу, бюджэту і грашова-крэдытнай палітыкі на 2015 год.

 «Банкі жыруюць! Прыцягваемыя рэсурсы банкі бяруць пад 20 працэнтаў, а потым перапрадаюць гэтыя грошы на 15-20 працэнтаў даражэй. А банкіры яшчэ кажуць — дык нам гэтага мала, каб банкі нармальна функцыянавалі»,

— падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Звяртаючыся да кіраўніка Нацбанка Надзеі Ермаковай, Лукашэнка заявіў:

«Каб не было больш размоў наконт таго, што вы там жыруеце разам з банкамі, давайце дамовімся так. Я, напрыклад, формулу гавару. Ваша зарплата павінна быць недзе блізкая да зарплаты прэм'ер-міністра. Усе астатнія павінны быць выбудаваны як ва ўрадзе. Хто не хоча працаваць — звальняйцеся адразу. Тое ж самае па расходах усіх банкаў, пачынаючы ад вас і заканчваючы іншымі. Абыдзецеся двума аўтамабілямі ў Нацбанку для абслугоўвання — значыць, два легкавыя аўтамабілі. Сёння гэта нятанна, тым больш такія цэны на бензін. Забеспячэнне, зарплата, праграмнае забеспячэнне, без якога не абысціся — асабіста зацвердзіце кожнаму. Усё астатняе зняць. І асабіста мне далажыце сваю пазіцыю, не ўзгадняючы ні з якімі банкамі».

«Усіх падстрыгчы пад адзін грэбень, — запатрабаваў кіраўнік дзяржавы. — І тады, калі і дрэнна будзе, мы народу зможам растлумачыць. Дрэнна? Дрэнна ўсім. Гэта не малаважнае пытанне. Як аказваецца, яно ў 15-17 працэнтаў выліваецца пры кошце крэдытных рэсурсаў нашых банкаў. Не гледзячы ні на якія банкі — ні на беларускія, ні на расійскія, ні на замежныя, — усіх падстрыгчы пад адзін грэбень»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?