Пасля катастрофы самалёта МіГ-29 61-й знішчальнай авіябазы Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і войскаў СПА Узброеных сіл Беларусі прыпыненыя палёты ўсёй ваеннай авіяцыі беларускай арміі, паведамілі ў ваенным ведамстве.

Калі будзе знятая забарона на палёты іншых тыпаў самалётаў, за выключэннем знішчальнікаў МіГ-29, пакуль невядома.

Нагадаем, катастрофа МіГ-29 61-й знішчальнай авіябазы здарылася 11 лістапада прыблізна ў 13.30 каля вёскі Літва Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Лётчык катапультаваўся. У выніку падзення самалёта пацярпелых і разбурэнняў няма. Пілот, знойдзены сіламі пошукава-ратавальнай каманды, не пацярпеў.

На месцы катастрофы працуюць следчыя і ваенныя. Для каардынацыі дзеянняў там жа знаходзіцца першы намеснік старшыні Следчага камітэта Аляксей Волкаў.

Варта адзначыць, што інфармацыі аб аднаўленні палётаў Су-25 пасля катастрофы штурмавіка 30 верасня гэтага года пакуль не было.

Ці закране забарона на палёты баявой авіяцыі і расійскія Су-27, якія знаходзяцца на аэрадроме 61-й знішчальнай авіябазы, невядома.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру