president.gov.by

Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч прапанаваў трохі знізіць у Беларусі акцызы на нафтапрадукты для ўнутранага рынку. Гэта забяспечыць прыбытковасць нафтазаводаў на ўзроўні, дастатковым для рэалізацыі інвестыцыйнай праграмы з улікам прыцягнення імі крэдытных рэсурсаў. У той жа час прапануецца павысіць цэны на паліва ўнутры краіны на 10%. Аляксандр Лукашэнка ў адказ заявіў, што павышэння цэнаў на бензін не будзе.

«Мы прынялі рашэнне наконт бензіну, прывязалі яго да даляра. Колькі прыйшлося вытрываць з-за гэтай прывязкі, і вы цяпер для таго, каб «бедныя» нафтаперапрацоўчыя заводы падтрымаць, калі я правільна зразумеў, яшчэ прапануеце ў народа забраць з кішэні грошы праз бензін!» — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Шукайце на НПЗ гэтыя грошы — вось вам мой адказ». Калі вы не знойдзеце, а я іх знайду, бедныя будзеце і вы, і яны, — адзначыў ён і дадаў, што гэта тычыцца і банкаў.

Аляксандр Лукашэнка даручыў старшыні КДК стварыць групу і праверыць па гэтых крытэрах нафтаперапрацоўчыя заводы. «І вы ўбачыце, як яны там гаспадараць і якія ў іх там заробкі, на чым яны раз'язджаюць, дзе жывуць, што будуюць», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Ніякага павышэння цэнаў на бензін не будзе! Мы прывязалі бензін да даляра, гэта прыстойная цана для Беларусі, і хай на гэта не разлічваюць.

Няхай шукаюць гэтыя грошы на НПЗ і на продажах на знешнім рынку. Трэба гэтыя рычагі задзейнічаць, а не простыя: ўзялі цэны паднялі. Гэта і дурань можа! Для гэтага і ўрад не трэба!» — падкрэсліў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру