Reuters.com

Reuters.com

Самы дарагі кішэнны гадзіннік у свеце быў прададзены на аўкцыёне Sotheby's у Жэневе за 21,3 млн даляраў.

Гадзіннік пад назвай Henry Graves Supercomplication, зроблены з золата чысцінёй ў 24 караты, важыць 500 грамаў. Яго вырабіла швейцарская кампанія Patek Philippe ў пачатку 1930-х на замову нью-ёркскага банкіра Генры Грэйуса. Ён паспрачаўся з іншым магнатам, што стане ўладальнікам самага складанага гадзінніка ў свеце.

Акрамя стандартных гадзіннікавых, хвілінных і секундных стрэлак яны маюць яшчэ 24 розныя механізмы, у тым ліку каляндар, паказальнік фаз Месяца, хранограф з дакладнасцю вымярэння да сотых долей секунды і іншыя функцыі.

На стварэнне гадзінніка, які складаецца з 920 дэталяў, сышло восем гадоў.

Гадзіннік пайшоў з малатка за ўсё праз два дні пасля смерці свайго апошняга ўладальніка — калекцыянера мастацтва з Катара Сауда бін Мухамеда аль-Тані. Паведамляецца, што пры жыцці ён завінаваціўся Sotheby's буйную суму грошай, якую пакрые продаж гадзінніка.

Henry Graves Supercomplication заставаўся самым складаным гадзіннікам на працягу 56 гадоў, саступіўшы ўрэшце гадзінніку, вырабленаму з выкарыстаннем камп'ютэрных тэхналогій.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?