Герою Еўрамайдану Міхалу Жызнеўскаму паставяць помнік у Кіеве. Як паведаміла маці забітага Ніна Жызнеўская, помнік ва ўкраінскай сталіцы з’явіцца да канца года.

«Хутка нейкае свята будзе ва Украіне, дык вось на гэтае свята будуць ва Украіне адкрываць Мішы пліту. Ён загінуў у Кіева на Грушэўскага пасярод дарогі, там машыны едзяць, людзі не могуць падайсці і пакласці кветкі. Людзі хадзілі ў адміністрацыю, і лісты з прапановай паступалі, каб перанесці мемарыяльную пліту некуды ў бок, каб можна было падыйсці і пакласці кветкі».

Грамадзянін Беларусі Міхал Жызнеўскі загінуў 22 студзеня 2014 года ад кулі невядомага снайпера. Ён пахаваны непадалёк ад Гомеля ў вёсцы Сцяг Працы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?