Кітайскі гігант анлайн-шопінгу Alibaba рыхтуецца ўсталяваць новы рэкорд інтэрнэт-продажаў. Толькі за першыя 20 хвілін традыцыйнага распродажу на Дзень халасцяка ў інтэрнэт-магазінах Alibaba было куплена тавараў на 2 млрд даляраў.

Адміністрацыя Alibaba упэўненая: усталяваны імі жа на мінулы Дзень халасцяка рэкорд у 5.8 млдр даляраў за 24 гадзіны распродажу будзе пабіты. Пакупкі на мільярд зафіксаваныя толькі за першыя 20 хвілін, а за гадзіну — на два мільярды.

У канцы дня сума анлайн-пакупак толькі на пляцоўках Alibaba можа скласці болш за 8 млрд даляраў.

Гэта перавышае анлайн-продажы на амерыканскія «Кіберпанядзелак» і «Чорную пятніцу» разам узятыя.

Дзень халасцяка — кітайскі «Дзень святога Валянціна наадварот».

11 лістапада (чатыры адзінкі ў даце — кітайцы любяць магію лічбаў) лічыцца адным з найлепшых дзён для новых знаёмстваў. Да нядаўняга часу самым папулярным спосабам святкавання быў абед са сваім адзіным сябрам, падчас якога трэба было прадэманстраваць сваю незалежнасць.

Alibaba ўвялі новую традыцыю на Дзень халасцяка — анлайн-распродажы, падобныя да «Чорнай пятніцы» ў ЗША. Зніжкі звычайна выстаўляюцца ад 20 да 70%, асобныя тавары прадаюцца на парадак танней.

На пляцоўках Alibaba (Alibaba.com, AliExpress.com, Tabao.com і інш) рэалізуюцца ўсе магчымыя тавары па ўсёй планеце. Абарот усіх пляцовак кампаніі за І паўгоддзе 2014 года склаў 296 млрд даляраў. Колькасць актыўных пакупнікоў — блізу 280 млн. 43% кампаніі належыць амерыканскай Yahoo.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?