Карэйская кампанія LG прэзентавала смартфоны AKA, якія пазіцыянуе як «тэлефоны з характарам», піша CNet.

Смартфоны LG AKA пастаўляюцца з чатырма «характарамі»: жоўты самалюбівы Эгі, белы дурнаваты Вукі, ружовая гарэза Ёё і сіні меланхалічны меламан Соўл.

Пад «характарамі» кампанія разумее каляровае аздабленне (даступныя зменныя панэлі) і застаўкі з віртуальнымі вачыма — кожны «характар» мае ўнікалькую анімацыю.

Калі смартфон знаходзіцца ў рэжыме чакання ў чахле, на яго экране міргаюць «вочы» адпаведнага характару.

У выпадку, калі ўладальніку надакучыць «характар», яго можна замяніць — дакупіць панэльку, не мяняючы тэлефон.

Начынне смартфонаў звычайнае: Android 4.4, 5-цалевыы HD-экран, 4-ядзерны працэсар на частаце 1,2 ГГц, асноўная камера на 8 Мп, батарэя на 2610 мАг.

Пакуль тэлефоны прадаюцца толькі ў Паўднёвай Карэі за 456 даляраў у эквіваленце. Аб планах па пастаўках у іншыя краіны не паведамляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?