Расійскія вайсковыя караблі падышлі да паўночнага берага Аўстраліі. Пра гэта паведамляе ў сераду, 12 лістапада, The Australian.

У афіцыйным дакуменце, апублікаваным Міністэрствам абароны Аўстраліі, сказана, што за расійскімі вайсковымі судамі вядзецца назіранне.

«Служба абароны назірае за расійскімі вайсковымі караблямі, якія ў дадзены момант набліжаюцца праз міжнародныя воды ў бок поўначы краіны», — гаворыцца ў дакуменце.

Аўстралійскае міністэрства абароны заявіла, што знаходжанне расійскіх караблёў каля берагоў Аўстраліі было нацэлена на паказ «аўры моцы» прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна напярэдадні саміту G20, які пройдзе ў горадзе Брысбене.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру