Паводле слоў кіраўніка Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай, будучыя прэзідэнцкія выбары «ўжо выклікаюць пэўную цікавасць».

«Я спадзяюся, што яны будуць падтрыманыя як выбаршчыкамі нашай краіны, так і прызнаныя міжнароднай супольнасцю, а таксама будуць спрыяць і працаваць на карысць нашай дзяржавы», — заявіла Ярмошына. 

Найбольш верагоднай датай правядзення прэзідэнцкіх выбараў яна назвала нядзелю 15 лістапада 2015 года. 

Яна паведаміла, што выбары будуць прызначаныя дэпутатамі палаты прадстаўнікоў. «Гэта адзіныя выбары, якія прызначаюцца не кіраўніком дзяржавы», — адзначыла старшыня Цэнтральнай камісіі. 

Ярмошына таксама паведаміла, што яўка выбаршчыкаў, пры якой будзе лічыцца, што выбары адбыліся, павінна быць не менш як 50% ад ліку грамадзян, унесеных у спісы для галасавання. 

«Кандыдатам у прэзідэнты можа стаць грамадзянін Беларусі ўзростам не менш як 35 гадоў, грамадзянін па нараджэнні, які апошнія 10 гадоў пражывае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і сабраў не менш як 100 тысяч подпісаў грамадзян», — адзначыла яна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру