Аднак не ўсе машыны аказаліся «чыстымі». Пры іх пастаноўцы на ўлік у ДАІ выявілася, што

ў 119 аўтамабілях быў зменены ідэнтыфікацыйны нумар. Яшчэ 95 былі завезены ў нашу краіну па падробленых дакументах. А 52 аўто знаходзіліся ў вышуку ў Расіі — крадзеныя.

Чаму ашукваюць беларусаў? Па словах супрацоўнікаў Галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС, не выконваюцца элементарныя патрабаванні закона па частцы куплі-продажу.

«Нярэдка «прадавец» прапануе пакупніку толькі пакінуць свае анкетныя звесткі (або ксеракопію пашпарта), а праз нейкі час перадае аформленую без удзелу пакупніка дамову куплі-продажу і дакументы на аўтамабіль. Пазней і высвятляецца, што паперы падроблены, ідэнтыфікацыйны нумар аўтамабіля зменены і сам ён — у вышуку», — адзначылі ў МУС. У міністэрстве раяць прымаць непасрэдны ўдзел у складанні дакументаў, якія пацвярджаюць угоду, афармляць гэтыя дакументы толькі ва ўстановах, якія маюць на гэта паўнамоцтвы. А пры зняцці машыны з уліку непасрэдна прысутнічаць у ДІБДР. Ці знаходзіцца машына ў вышуку ў Расіі, можна праверыць на сайце інспекцыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру