Вечарам 11 лістапада за 200 метраў ад беларуска-літоўскай мяжы, у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці, на падставе інфармацыі мясцовых жыхароў памежнікі затрымалі пажылую грамадзянку Літвы.

Як паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі, у жанчыны 1926 года нараджэння пры сабе не было дакументаў. Яна сказала, што заблукала і ненаўмысна перайшла дзяржаўную мяжу з Літвы ў Беларусь.

З інфармацыі літоўскіх памежнікаў стала вядома, што ў гэты дзень жанчына знікла з бальніцы ў населеным пункце Эйшышкес.

Парушальніцы рэжыму дзяржмяжы вынесенае папярэджанне, яна перададзеная супрацоўнікам Варэнскага атрада Службы аховы дзяржмяжы пры МУС Літвы.

За 10 месяцаў гэтага года на беларуска-літоўскім участку за аналагічнае блуканне з парушэннем мяжы беларускім пагранічнікам давялося разбірацца з 28 грамадзянамі (16 з іх грамадзяне Беларусі, 11 — Літвы, адзін — Украіны).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?