Краіны, якія ўдзельнічаюць у расследаванні абставінаў крушэння малайзійскага «Боінга» на ўсходзе Украіны, дамовіліся працягнуць расследаванне на дзевяць месяцаў, паведамляе міністэрства юстыцыі Аўстраліі.
Як паведаміў кіраўнік ведамства Майкл Кінан, расследаванне працягнута да жніўня 2015 года.
Па словах міністра, аўстралійскія эксперты маюць намер вярнуцца на месца крушэння лайнера, як толькі гэта стане бяспечна.





