islanders.nhl.com

islanders.nhl.com

Пра гэта адзіны ў сёлетнім сезоне прадстаўнік Беларусі ў Нацыянальнай хакейнай лізе (НХЛ) Міхаіл Грабоўскі заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу СТБ, адказваючы на пытанне, якое ў дзяцей грамадзянства — беларускае ці канадскае.

Сам Міхаіл зараз выступае за «Нью-Ёрк Айлендэрс», але доўгі час гуляў у Канадзе: за «Гамільтан» (чэмпіянат АХЛ, 2006—2008), «Манрэаль» (2006—2008) і найболей за «Таронта» (2008-2013). Мінулы сезон ён правёў у «Вашынгтоне».

«У дзяцей падвойнае грамадзянства. Гэта значыць я ім пашпарт зрабіў беларускі.

Вельмі хачу, каб яны кожнае лета прыязджалі, вучылі мову беларускую. Бо я ж адтуль і пачуваюся беларусам. Асабліва пасля чэмпіянату свету гэта дакладна. Гэта важна».

Сёлета за «Айлендэрс» Грабоўскі правёў 12 матчаў, закінуў тры шайбы і зрабіў чатыры галявыя перадачы, а сам нью-ёркскі клуб займае 4-е месца ва Усходняй канферэнцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?