Каардынатарка праекта «Мова Tut» Алёна Шарамет-Андрэева.

Адам Глобус падарыў свой зборнік вершаў за найлепшае пытанне з залы.

Моўны клуб наведала дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч.

На «Мову TUT» мінчукі прыходзяць сем'ямі.

Малюнкі з выставы «Мінск-Вільня: мастацкі маршрут Адама Глобуса».

У гэты раз дзеткі глядзелі мультфільм «Шрэк» па-беларуску.

12 лістапада ў сталічным офісе партала Tut.by распачаў сезон беларускамоўны праект «Мова Tut». Арганізатары пазіцыянуюць ініцыятыву не як моўныя курсы, а хутчэй як адмысловы клуб.

«Гэта прастора для сустрэчы людзей, якія хочуць папрактыкавацца ў беларускай мове, але саромеюцца размаўляць на ёй у звычайным жыцці, — тлумачыць каардынатарка праекту Алёна Шарамет-Андрэева. — У межах клуба можна атрымаць веды і пашырыць свой лексікон для таго, каб зняць моўны бар'ер пад назвай «я не ведаю, як гэта называецца па-беларуску».

Першая частка сустрэчы – гэта урок, яго будуць весці выкладчыкі філалагічнага факультэта БДУ. Другая – размова з мастаком, культуразнаўцам альбо гісторыкам. Арганізатары плануюць, што ўсе сустрэчы будуць тэматычна завязаныя на карцінах.

Яшчэ адна асаблівасць праекта: арганізатары прапануюць браць з сабой дзетак, яны будуць глядзець мульцікі ў перакладзе на беларускую мову ў асобным пакоі.

Першым госцем праекта стаў паэт і мастак Адам Глобус са сваёй выставай «Мінск-Вільня».

«Аб'ядноўвае не мова, а размова!» – паэтычна сфармуляваў Адам Глобус.

Праходзіць сустрэчы на праспекце Дзяржынскага, 57, будуць раз на два тыдні, хутчэй за ўсё – у серады ўвечары, абвесткі будуць з'яўляцца на інфармацыйным партале Tut.by, а таксама ў сацыяльных сетках.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру