фатаздымкі з фэйсбука прэм'ера Расіі
Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў пагутарыў з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам «на нагах» пасля завяршэння ўсходнеазіяцкага саміту ў сталіцы Бірмы, паведамляе прэс-служба расійскага ўрада.
Напярэдадні Мядзведзеў і Абама таксама коратка пагутарылі на афіцыйным абедзе, які быў арганізаваны прэзідэнтам Бірмы ў гонар удзельнікаў саміту.
Раней Абама правёў некалькі кароткіх сустрэч з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным на палях саміту АТЭС у Пекіне.
Як паведаміў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў, лідары абмеркавалі сітуацыю ва Украіне, у Сірыі і Іране.





